Аб`яднаны iнстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі

Рэспублiканскi суперкамп'ютэрны цэнтр
калектыўнага карыстання

Галоўная
Навiны
Доступ
Скарыстанне
Канфігурацыі
Кантакты
Бел / Eng / Rus
ПОШУК powered by Google
ДОСТУП
У цяперашні час ажыццяўляецца мадэляванне дынамiчных працэсаў у асяроддзі LS-DYNA, канструктыўна-тэхналагічнае праектаванне і віртуальныя выпрабаванні зварных канструкцый; разлiк умоў эксплуатацыі пасудзін, якія працуюць пад ціскам пры статычных і дынамiчных напругах; віртуальныя дынамiчныя трываластныя выпрабаванні сiстэмы бяспекі канструкцый кабін аўтатрактарнай тэхнікі.

Падрабязней пра скарыстанне суперкамп'ютэрных канфігурацый Вы можаце даведацца тут...

Каб даведацца падрабязней пра Праграму Саюзнай дзяржавы "СКІФ" клікніце баннер:
Каб даведацца падрабязней пра Праграму Саюзнай дзяржавы "Космас-СД" клікніце баннер:

З дапамогай нашага сайту Вы маеце магчымасць атрымаць падалены доступ да вылічальных рэсурсаў РСЦ.

Вылічальныя рэсурсы падаюцца БЕЗКАШТОЎНА на працягу аднаго тыдня для наладкі тэхналогій падаленага доступу і правядзення вылічэнняў.
Падрабязней...



Японскі суперкамп'ютэр смадэляваў рост Сусвету
Далей...
Май 2007
Віншуем са святам Вялікай
Перамогі!
Красавік 2007
Сайт атрымаў 2 месца ў намінацыі Навука і тэхніка на 5-ым Конкурсе кантэнт-праэктаў
Далей...

АБ СУПЕРКАМП'ЮТЭРНЫМ ЦЭНТРЫ

staff У 2004 г. на Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук было вырашана стварыць у АІПІ НАН Беларусі на базе суперкамп'ютэрных канфігурацый "СКІФ" суперкамп'ютэрны цэнтр калектыўнага карыстання з магчымасцю падаленага доступу да яго вылічальных рэсурсаў.

Суперкамп'ютэрны цэнтр калектыўнага карыстання аб'ядноўвае вылічальныя магутнасці кластарных канфігурацый "СКІФ ВМ-5100", "СКІФ К-500" і "СКІФ К-1000".

Вобласці ўжывання Суперкамп'ютэрнага цэнтра:

Апрацоўка і распазнаванне відарысаў, у тым ліку, аэракасмічных; медыцына; транспартныя задачы; прагназаванне сітуацый; мадэляванне і віртуальныя дынамічныя выпрабаванні складаных тэхнічных канструкцый і шмат іншых задач.

Падрабязней...

СКАРЫСТАННЕ СУПЕРКАМП'ЮТЭРНЫХ КАНФІГУРАЦЫЙ

Кластарныя канфігурацыі "СКІФ" Шэрагу-1 (суперсерверы "СКІФ") распрацаваны ў межах праграмы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі- «Распрацоўка і асваенне ў серыйнай вытворчасці сямейства высокапрадукцыйных вылічальных сістэм з паралельнай архітэктурай (суперкамп'ютэраў) і стварэнне прыкладных праграмна-апаратных комплексаў на іх аснове», якая завяршылася ў 2004 г.

Афіцыйная старонка Праграмы "СКІФ"- www.skif.bas-net.by

Суперкамп'ютэрныя канфігурацыі "СКІФ" з'яўляюцца ключавым элементам пры выкананні цэлага шэрагу мерапрыемстваў праграм Саюзнай дзяржавы: "СКІФ", "Космас-СД", "Трыяда" і "СКІФ-ГРІД".

Створана таксама развітая інфармацыйная тэлекамунікацыйная інфраструктура, якая прадстаўляе патэнцыйным спажыўцам доступ да суперкамп'ютэрных рэсурсаў, і забяспечана каннектыўнасць беларуска-расійскіх удзельнікаў праграмы «СКІФ» праз пан'еўрапейскую навуковую сетку GEANT.

Вылічальныя рэсурсы суперкамп'ютэрнага цэнтра падаюцца па дагаворным кошце ад $ 0,05 да $ 0,5 працэсар/гадзіна, у залежнасці ад штомесяцовага аб'ёму вылічэнняў і працягласці прац на працягу года.

Больш падрабязней пра доступ да вылічальных рэсурсаў Суперкамп'ютэрнага цэнтра Вы можаце даведацца тут...

Цэлы шэраг устаноў і прадпрыемств актыўна супрацоўнічаў з Суперкамп'ютэрным цэнтрам калектыўнага карыстання пры Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Інстытут пракладной фізікі НАН Беларусі праводзіў разлікі па праекту"Матэматычнае мадэляванне і трохмерная тамаграфічная рэканструкцыя шматфазных аб'ектаў".

Лабараторыя радыяцыйнай плазмадынамікі (Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі) сумесна з АІПІ НАН Беларусі на суперкамп'ютэры "СКІФ" праводзілі доследы цеплафізічных працэсаў, якія праходзяць у матэрыялах пры ўздзеяннях высокаэнэргетычных імпульсных і імпульсна-перыядычных лазерных і плазменых струменяў.

АІПІ НАН Беларусі сумесна з Гідраметэаралагічным цэнтрам Беларусі праводзіў падаленае тэставанне разліку мадэлі рэгіянальнага прагнозу надвор'я на 48 гадзін. Таксама быў створаны эксперыментальны комплекс мадэлявання ветравога пераносу пасіўных дамешкаў.

Рэсурсы суперкамп'ютэраў "СКІФ" выкарыстоўвалісь для рэалізацыі міжнародных праектаў у вобласці фізікі высокіх энергій.

Праведзены доследы магчымасці інтэграцыі суперкамп'ютэраў, разпрацаваных у рамках праграмы Саюзнай дзяржавы "СКІФ", у размеркаваную вылічальную сістэму праекта RDMS CMS (расійскі сегмент GRID-асяроддзя для правядзення вылічэнняў у фізіцы высокіх энергій).

Больш падрабязней даведацца пра скарыстанне суперкамп'ютэрных тэхналогій Вы можаце тут...