Праграма Саюзнай Дзяржавы "Космас-СД"
Праграма Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка і скарыстоўванне перспектыўных касмічных сродкаў і тэхналогій у інтарэсах эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця Саюзнай дзяржавы" ("Космас - СД") зацверджаная Пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 29 красавіка 2003 г. № 31.
Тэрмін выканання праграмы - 2004-2007 гг.
У выкананні Праграмы прымаюць удзел больш за 60 арганізацый.
Ад Расійскай Федэрацыі - арганізацыі, прадпрыемствы і інстытуты Расійскага авіацыйна-касмічнага агенцтва, Міністэрства адукацыі РФ, Расійскай акадэміі навук і іншыя арганізацыі.
Ад Рэспублікі Беларусь - Інстытуты і арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадпрыемствы і арганізацыі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства адукацыі і іншыя арганізацыі.
Сумесная Беларуска-Расійская Праграма накіравана на развіццё і практычнае скарыстоўванне вынікаў, атрыманых пры рэалізацыі праграмы "Космас-БР", а таксама на распрацоўку новых перспектыўных напрамкаў у вобласці касмічных тэхналогій.
Найважнай задачай праграмы з'яўляецца стварэнне элементаў адзінай сістэмы забяспечэння касмічнай інфармацыей спажыўцоў Расіі і Беларусі.
Мэтай адзінай сістэмы забяспечэння спажыўцоў касмічнай інфармацыей з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці вырашэння задач кіравання сацыяльна-эканамічнымі, экалагічнымі і іншымі працэсамі на аснове скарыстоўвання касмічнай інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.
Пры рэалізацыі шэрагу праектаў праграмы "Космас-СД" выкарыстоўваюцца суперкамп'ютэрныя тэхналогіі для забяспечэння комплекснага прыёму, апрацоўкі і распаўсюджвання касмічнай інфармацыі.