Аб`яднаны iнстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі

Рэспублiканскi суперкамп'ютэрны цэнтр
калектыўнага карыстання

Галоўная
Навiны
Доступ
Скарыстанне
Канфігурацыі
Кантакты
Бел / Eng / Rus
ПОШУК powered by Google
Вы здесь: Скарыстанне суперкамп.тэхналогiй // Праграма "СКIФ-ГРIД"

Праграма Саюзнай Дзяржавы "СКIФ-ГРIД"

Аналіз сучасных тэндэнцый у вобласці высокапрадукцыйных вылічэнняў паказвае, што ва ўсім свеце развіццё новых сродкаў і тэхналогій будзе працягваць паскарацца.

Апошнія некалькі гадоў найболей перспектыўным накірункам арганізацыі высокапрадукцыйных вылічэнняў сталі GRID-тэхналогіі.

Развіццё гэтага накірунка прадугледжана ў прапанове Нацыяальнай акадэміі навук Беларусі і Федэральнага агенцтва па навуцы і інавацыям Расійскай Федэрацыі аб распрацоўцы навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка і скарыстоўванне праграмна-апаратных сродкаў GRID-тэхналогій і перспектыўных высокапрадукцыйных (суперкамп'ютэрных) вылічальных сістэм сямейства СКІФ на 2007 - 2010 гг."(шыфр "СКІФ-ГРІД").

Актуальнасць распрацоўкі праграмы "СКІФ-ГРІД" вызначаецца патрэбай своечасовага асваення новых тэхналогій высокапрадукцыйных вылічэнняў, іх адаптацыі да тэхналагічнага і арганізацыйнага ўкладу дзяржаў-удзельніц, вырашэнні пытанняў інфармацыйнай бяспекі для спецыяльных аплікацый.

Актуальнасць праграмы вызначаецца таксама патрэбай ў дасягненні сусветнага ўзроўня распрацовак у вобласці высокапрадукцыйных вылічэнняў, патрэбай развіцця распрацовак і вытворчасці саюзнай высокапрадукцыйнай вылічальнай тэхнікі з мэтай недапушчэння адставання ў гэтай крытычнай вобласці.