Аб`яднаны iнстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі

Рэспублiканскi суперкамп'ютэрны цэнтр
калектыўнага карыстання

Галоўная
Навiны
Доступ
Скарыстанне
Канфігурацыі
Кантакты
Бел / Eng / Rus
ПОШУК powered by Google
Вы здесь: Навiны

Навiны i апошнiя падзеi:

Японскі суперкамп'ютэр смадэляваў рост Сусвету

2 астранома смадэлявалі рост Сусвету за апошнія 13 мільярдаў гадоў на японскім суперкамп'ютэры Earth Simulator, паведамляе Physics Web. Астрафізікі прасачылі за ўзнікненнем сучасных касмалагічных структур - галактык і іх кластараў - з газавых "бурбалак", якімі космас быў напоўнены праз 300 мільёнаў гадоў з моманту Вялікага Выбуху.

Асновай маделі Сусвету стала гідрадынамічная праграма, з дапамогай якой звычайна разлічваюць паводзіны вадкасцяў, газаў або плазмы.

Красавік 2007 – 5-ы Конкурс кантэнт-праектаў

Сайт рэспубліканскага суперкамп'ютэрнага цэнтру стаў лаурэатам Пятага конкурсу кантэнт-праектаў у намінацыі Навука і тэхніка.

4 красавіка 2007, у Дзень Інтэрнэт, беларускі партал TUT.BY падвёў вынікі юбілейнага Пятага конкурсу кантэнт-праектаў. Больш за 100 сайтаў было падана на разгляд і толькі 25 сталі лаурэатамі конкурсу ў дзесяці розных катэгорыях.

Конкурс заснаваны парталам TUT.BY у 2003 годзе з мэтай папулярызацыі і стымулявання айчынных Інтэрнэт-рэсурсаў, даючы ім такім чынам магчымасць заявіць аб сабе. З тых часоў дзесяткі праектаў атрымалі вядомасць і магчымасць далейшага развіцця, стаўшы лаурэатамі конкурсу.

Красавік 2007

АІПІ НАН Беларусі сумесна з НДІ ЭВМ распрацаваў і вырабіў два эксперыментальных узору персанальных кластараў у канструктывах тыпу стойка і тауэр. Персанальныя кластары "СКІФ-Трыяда" прызначаны для правядзення складаных навуковых і інжынерных вылічэнняў і мадэлявання.

Персанальныя кластары "СКІФ-Трыяда" забяспечваюць пікавую прадукцыйнасць да 300-400 Гфлопс, маюць кластарную архітэктуру, функцыянуюць пад кіраваннем АС Linux і Windows Computer Cluster Server 2003. Падрабязней...

22 Лютага 2007

За распрацоўку канструктарскай і праграмнай дакументацыі, падрыхтоўку прамысловай вытворчасці і выпуск узораў высокапрадукцыйных вылічальных сістэм (суперкамп'ютэраў) сямейства "СКІФ" Шэрагу I і Шэрагу II калектыў навукоўцаў нагародждены Прэміяй Ураду Расейскай Федэрацыі.

Ад Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі нагароджены Анішчэнка Ўладзімір Віктаравіч, кандыдат тэхнічных навук, намеснік генеральнага дырэктара і Парамонаў Мікалай Мікалаевіч, кандыдат тэхнічных навук, загадчык аддзелу. Тэкст Пастановы.

skif logo14 Лiстапада 2006 - Працягваецца праца па стварэнню сайту.

Працягваецца праца па фармаванню кантэнта для WEB-рэсурса суперкампутернага цэнра. Зроблена пэўная колькасць старонак, сярод якiх старонкi прысвечанныя праграмам Саюзнай дзяржавы- "СКIФ","Космас-СД" i "Трыяда".

12 Кастрычнiка 2006 - Пачатак работ па стварэнню сайту.

Пачалiсь работы па стварэнню онлайнавага рэсурса пра ужыванне суперкампутерных тэхналогiй у Беларусi. Iдзе збор матэрыялаў, якiя будуць размешчаны ў Iнтэрнеце.

developers12 Кастрычнiка 2006 - Падпiсаны дагавор на стварэнне сайту.

Аддзел сумесных праграм касмiчных та инфармацiйных тэхналогiй Аб`яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi падпiсау дагавор на стварэнне сайту Центра. Сайт павiнен стаць адзiным месцам у якiм сабрана уся iнфармацыя па суперкампутерных тэхналогiях у Беларусi.