Сямейства персанальных кластараў "СКІФ-Трыяда"
Персанальныя кластары "СКІФ-Трыяда" забяспечваюць пікавую прадукцыйнасць да 300-400 Гфлопс, маюць кластарную архітэктуру, функцыянуюць пад кіраваннем АС Linux і Windows Computer Cluster Server 2003.
Персанальныя кластары "СКІФ-Трыяда" прызначаны для правядзення складаных навуковых і інжынерных вылічэнняў і мадэлявання, могуць выкарыстоўвацца ў якасці адказаустойлівых Web-сервераў, паштовых сервераў, сервераў баз дадзеных і ў іншых аплікацыях.
Персанальныя кластары "СКІФ-Трыяда" запаўняюць нішу, якая падзяляе звычайныя персанальныя камп'ютэры і суперкамп'ютэры, забяспечваючы магчымасць скарыстоўвання суперкамп'ютэрных тэхналогій у асобнай арганізацыі, падпадзяленні, а таксама на месцы для персанальных вылічэнняў.
На гэты момант распрацавана і выраблена два эксперыментальных узору персанальных кластараў у канструктывах тыпу стойка і тауэр.


Тэхнічныя характарыстыкі эксперыментальных узораў персанальных кластараў "СКІФ-Трыяда":
Характэрыстыка |
Мадэль 1 |
Мадэль 2 |
Канструктыў |
тауэр |
стойка |
Колькасць вылічальных вузлоў / |
4/8/16 |
4/8/16 |
Тып працэссару |
64-разр. дзьвуядзерны працэссар Intel Core Duo (2,3 ГГц) |
64-разр. дзьвуядзерны працэссар Intel Core Duo (2 ГГц) |
Пікавая прадукцыйнасць, ГФлопс (колькасць аперацый за 1 такт – 4) |
150 |
128 |
Аператыўная памяць кожнага вузла, Гб |
4 ГБ |
2 ГБ |
Дыскавая памяць кожнага вузла, Гб |
250 ГБ |
250 ГБ |
Тып сыстэмнай сеткі |
Gb Ethernet |
Gb Ethernet |
Сістэма захавання дадзеных |
– |
4,5 ТБ |